Ніва № 45 (3469), 6 лістапада 2022 г.

У цісках цывілізацый

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

27 кастрычніка ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку адбылася прэзентацыя новай кнігі прафесара Алега Латышонка «Europa Wschodnia w zderzeniu cywilizacji». Сустрэчу павяла рэдактар Анна Радзюкевіч. Ніжэй вытрымкі з прэзентацыі...

— Пытанні Усходняй Еўропы, — сказала яна, — адсутныя ў нашай сістэме адукацыі і трэба саматужна прабівацца ў пошуках даступных ведаў. Кніга аб’ектыўная — сама падборка асоб, якія стваралі свае гістарыясафічныя тэорыі пра цывілізацыю, сведчыць пра аб’ектыўную трактоўку, бо ж маем прадстаўнікоў Усходу, як Леў Гумілёў, Мікалаў Ляонцьеў і Захаду, як слаўны Сэмюэл Хантынгтан, Арнольд Тойнбі ці Освальд Шпенглер. Гэтае сутыкненне абодвух даследчыцкіх светаў спраўляе, што тэма сапраўды захапляе. Гэта таксама адкрыванне нам поглядаў, напрыклад меркаванняў Фэлікса Канэчнага, які памёр у палове мінулага стагоддзя і быў сведкам абедзвюх сусветных войнаў, і якога погляды наконт Усходу вельмі мне балючыя. А тут яму прысвечаны цэлы раздзел — прыгожае падвядзенне, таму вялікае дзякуй спадару прафесару. Іншай фігурай, якая мяне задзівіла, гэта Канстанцін Ляонцьеў, які таксама, жывучы ў ХІХ стагоддзі, прадбачыў, што Еўропа, якая ў яго вачах дзялілася на нацыянальныя дзяржавы, будзе аб’яднанай Усёеўропай, а пасля Усёамерыкай, значыць трансатлантычнай фармацыяй. Гэта вартаснае, што між вокладкамі маем шырокі спектр поглядаў на развіццё цывілізацыі.

І паставіла першае пытанне аўтару: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF