Ніва № 45 (3469), 6 лістапада 2022 г.

Пераломная археалагічная знаходка ў Супраслі

(рмац)

Нешматлікія з цяперашніх адкрыццяў можна назваць пераломнымі, змяніўшымі ўяўленне пра перадгісторыю — як рэгіёна, так і ўсяго памежжа Усходняй і Заходняй Еўропы. Безумоўна, да іх адносяцца выяўленыя ў Супраслі рэшткі ўнікальных рытуальных прадметаў заходнееўрапейскіх супольнасцей — звонавых келіхаў, якія атаясамліваюцца з працэсам фарміравання раннееўрапейскіх «эліт».

Чаму «звонавыя» келіхі? Мы не ведаем мовы, якой карысталіся людзі таго часу. Мы таксама не ведаем іх этасу. Дадзеная ім назва звонавых келіхаў адносіцца да характэрных, багата арнаментаваных сасудаў, якія нагадвалі звон, перавернуты ўверх дном.

У ваколіцах Супраслі працавалі археолагі з Інстытута археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта і Падляшскага музея ў Беластоку. Тут, на вяршыні невялікага «вострава», які ўзвышаецца пасярод даліны ракі Супраслі, былі закладзены новыя даследчыя раскопкі, якія далі новыя захапляльныя адкрыцці. Каменнае лязо кінжала, знойдзенае падчас даследаванняў гарадзішча, стала прадвеснікам далейшых падзей — адкрыцця яшчэ двух радовішчаў, звязаных з абшчынамі звонавых келіхаў. Пры іх разглядзе было знойдзена некалькі фрагментаў багата арнаментаванага посуду. Самыя буйныя з iх уяўлялi сабой своеасаблівую «падкладку», на якую клалi больш дробныя прадметы: крэмніевыя наканечнiкi стрэл, фрагмент бурштынавага ўпрыгажэння, тачыльную плітку i перапаленыя косцi (чалавечыя?).

Малая плітка — вялікая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF