Ніва № 45 (3469), 6 лістапада 2022 г.

Ці патрэбна (і калі) НАМ кампанія „#Bielarusnietrus”?

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

Набліжаюцца выбары ў Сейм і Сенат Рэспублікі Польшча. Хутчэй за ўсё пройдуць яны восенню 2023 года, калі сітуацыя не зменіцца. Выбары ў мясцовыя самаўрады адбудуцца вясной 2024 года («Змены выбарчых правіл падчас паўнамоцтваў, унесеныя паспешліва, без кансультацый і спроб выбудаваць шырокае партыйнае паразуменне, падрываюць давер грамадзян да выбарчага працэсу» — б’юць трывогу эксперты фонду Баторыя). Асноўная мэта і сутнасць дэмакратычнай сістэмы заключаецца ў тым, каб выбаршчыкі мелі рэальны і непасрэдны ўплыў на вырашэнне грамадскіх спраў (няхай гэта будзе ў маёй гміне, акрузе ці ўсёй краіне). Згодна канстытуцыі, «выбары ў Сейм з’яўляюцца ўсеагульнымі, роўнымі, прамымі і прапарцыянальнымі і праводзяцца тайным галасаваннем». A «выбары ў Сенат з’яўляюцца ўсеагульнымі, прамымі і праводзяцца тайным галасаваннем». А ў органы мясцовага самакіравання «выбары ў органы мясцовай улады з’яўляюцца ўсеагульнымі, роўнымі, прамымі і праводзяцца тайным галасаваннем. Правілы і парадак вылучэння кандыдатаў і правядзення выбараў, а таксама тэрміны правамоцнасці выбараў вызначаюцца законам». Кожны з іх дзейнічае ў пэўнай выбарчай сістэме, па пэўных правілах. Артыкул 2 Канстытуцыі Рэспублікі Польшча [Прынцып дэмакратычнай прававой дзяржавы] вызначае: Рэспубліка Польшча з’яўляецца дэмакратычнай прававой дзяржавай, якая ажыццяўляе прынцыпы грамадскай справядлівасці. Прынцып свабоды выбару, акрамя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF