Ніва № 45 (3469), 6 лістапада 2022 г.

Мінімум — толькі балбатун (86)

Мікалай ПАНФІЛЮК

І сёння пры ўладзе Лукашэнкі напэўна гэты верш забаронены, так як і рэшта твораў гэтага літаратара, таксама як і тых, хто не пажадаў застацца ў бальшавіцкай Беларусі і выбраў свой дом на чужыне. Але тыя засталіся вернымі сынамі і дочкамі роднай (але не бальшавіцкай) айчыны. Не скажу бо ў савецкай Беларусі было шмат геніяльных аўтараў цікавых кніг, але на жаль свабода была забаронена і пісалі яны на адзін капыл — адно выхвалянне камунізму, калгасаў і розных «ударнікаў» працы і бязмежнае «геройства» савецкага народа. Але ведаем і тое, што кожны народ можа чым пахваліцца, але не ў тумане абсурду і маны, як чынілася гэта ў нашага суседа. І мне здаецца, што нашы «белавежцы» на Падляшшы сваім кунштам-мастацтвам і праўдзівасцю здарэнняў перавышаюць тых з Беларусі, бо там адзін балаган і русіфікацыя сярод «знаўцаў пяра». Мо і я лішне пісаў, што расіяне замнога пакланяюцца розным ленінскім кумірам; а мо гэта іх прыроджаная мода? Бо і пры цары расіяне верылі ў нейкага «дамавога» і яму падобныя цёмныя сілы. А зноў у забабоны і наш народ (ясна, не ўсе) падчас «свята» верыць і мо таму, што наша псіхіка часта не на сваім месцы? Бо чарадзейства — гэта грэх! І мне прыпомніўся адзін верш рускага паэта А. Кальцова п.з. „Что ты спишь, мужичок?», дзе ў адной страфе напісана: «Из клетей домовой/ Сор метлою посмел. / И лошадок за долг/ По соседям развел». І калі ласка, слова «домовой» мае сваё пачэснае месца. І таму не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF