Ніва № 45 (3469), 6 лістапада 2022 г.

«Іх перапынілі на паўслове» — паэзія нерасстраляных паэтаў

Уршуля ШУБЗДА

Аб чым можа сказаць нам кніга, якая, — як піша яе аўтар у пасляслоўі, — з’яўляецца спробай зірнуць на трагічнае мінулае праз прызму жыцця? Храналагічны размах абмяжоўвае яе ўплыў ці, наадварот, бездань часу тут працуе на карысць? Чаго мы даведаемся пра беларускую паэзію і што адкрыем для саміх сябе?

«Бардаўская восень» — мерапрыемства, якое з’яўляецца адной з пастаянных падзей у культурным календары Падляшша. Ужо амаль трыццаць гадоў кастрычніцкае дажджлівае надвор’е суправаджае музыка самых вядомых бардаў з за ўсходняй мяжы. «Бардаўская восень» змагла наблізіць жыхарам Падляшша беларускіх музыкаў, іх паэзію, культуру, якая аказалася настолькі блізкай, каб запатрабаваць музыкаў і запрашаць на падляшскія сцэны цягам цэлага года. Пасля двухгадовага перапынку «Барды» вярнуліся ў змененай формуле — зараз гэта не толькі канцэрты, але таксама літаратура і тэатр. Сёлета за арганізацыю «Бардаў» адказным быў Фонд «Тутака». Па словах новага арганізатара мерапрыемства Паўла Станкевіча, адзін з найстарэйшых падляшскіх фестываляў пашырае свой фармат.

— Мне фестываль спадабаўся, кажу шчыра. Вядома, што заўсёды можна штосьці лепш зрабіць, заўсёды па-іншаму і г.д. Але мне падаецца, што гэтая невялікая змена паўплывала на тое, як цяпер выглядае фестываль, і я чую водгукі гледачоў, што хіба гэта добры шлях, — сказаў Павал Станкевіч. — Напэўна знойдуцца і такія людзі, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF