Ніва № 45 (3469), 6 лістапада 2022 г.

Звышчасовая шчаслівасць

Яўген ВАПА

Восеньскі, лістападаўскі настрой і перавод стрэлак гадзіннікаў у мінулую нядзелю з трэцяй на другую гадзіну, быццам даючы нам больш сну, не ўвялі мяне ў пазітыўную, рэфлексіўную настальгію, але наадварот, выклікалі ўва мне раздражненасць. На практыцы гэта абазначала нястрымны марш на кухню, дзе дзверцы халадзільніка мусілі адчуць, што маюць дачыненне з асобенем, які свае нервы заядае ўсім, што яму пад руку пападае. А ў мяне проста з’явіліся звычайныя жыццёвыя праблемы, характэрныя майму ўзросту. Як мне зараз есці і прымаць лякарствы пасля яды — паводле новага ці старога часу? Лекар мне вельмі перасцерагаў, каб не ўводзіць рэзкіх змен у парадак сну, дня і ў час прымання лякарстваў. Значыць, мой біялагічны гадзіннік патрабуе зараз спакою, спакою і яшчэ раз спакою.

Таксама спакою жадаюць мільёны жыхароў краін Еўрасаюза, якім два разы ў год трэба пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў — з летняга на зімовы час, а потым наадварот. Нават былі зроблены масавыя еўрапейскія апытанні ў гэтай справе, дзе людзі ясна сказалі: не хочам мяняць часу. Ну і аказалася (вось таму мая раздражненасць дасягнула нервовага выбуху), што мо за... пяць гадоў еўрасаюзныя ўлады знойдуць час, каб заняцца справай змены часу і перастаць нерваваць людзей ды парушаць іхні біялагічны рытм жыцця. Здавалася б, самая простая справа — не палітычная, не эканамічная, без супрацьстаянняў і канфліктаў паміж паасобнымі дзяржавамі, але не можа быць вырашана (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF