Ніва № 45 (3469), 6 лістапада 2022 г.

Дамо сабе рады!

Міраслаў ГРЫКА

Наш стары, упарадкаваны свет пачаў трашчаць. Ужо невядома, што левае, а што правае. Што дабрадзейна, што асуджальна. Што, нарэшце, закон і справядлівасць, а што распуста і халуйства. Як вокам і розумам акінуць, усё пераблытана. Бурыцца наш стары, зразумелы парадак. Аўтарытэты пайшлі ў лес, ганчакі мацней за ўсё брэшуць. Усё развальваецца. Не толькі дзяржава, і цэрквы трашчаць па швах. Рака, якая выходзіць з берагоў, становіцца дрыгвой. Мараль сёння — гэта застойнае смуроднае балота. Там боўтаюцца палітыкі і бізнесмены. Кіруючыя, і не жадаючы гэтага, кіраваныя. Мы інтуітыўна разумеем, што для правільнага развіцця грамадстваў неабходна захоўваць пэўны баланс паміж выканаўчай і заканадаўчай уладай, паміж законам і беззаконнем, паміж тым, што ёсць, і тым, што павінна быць. Гэта нешта накшталт кіслотна-шчолачнага балансу. Залішняя шчолачнасць гэтак жа шкодная, як і залішняя кіслотнасць. Добра прытрымлівацца правіл, пакуль яны мудрыя. Трохі кіслотнасці таксама не пашкодзіць, бо яна падтрымлівае ўзровень сацыяльнай шчолачнасці на аптымальным узроўні. У Польшчы ж гэты баланс значна перавышаны. Наш нацыянальны Ph, які вызначае кіслотнасць і шчолачнасць асяроддзя, у Польшчы ў грамадскім сэнсе дасягнуў найніжэйшага ўзроўню. Такім чынам, як правіла, наша грамадства цяпер надзвычай кіслае. У такіх умовах трупы могуць захоўвацца вельмі добра. Зусім нядаўна з тарфянога балота (праўда, у Англіі) быў выцягнуты выдатна захаваны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF