Ніва № 45 (3469), 6 лістапада 2022 г.

Роля асоб

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Кажуць, што гісторыю ствараюць народы, але ў кожнай асобнай карціны заўсёды ёсць свой аўтар, а ў кожнай падзеі — свае арганізатары, выканаўцы і ўдзельнікі. На тэму ролі асобнай канкрэтнай асобы (даруйце за таўталогію) у гісторыі напісана нямала, але тэма гэтая застаецца вечнай і загадкавай як свет. А пытанне як канкрэтнага чалавека ў той ці іншай краіне выносіць на вяршыню палітычнай улады ўвогуле сакральная таямніца.

Кіраўнік Арменіі Нікол Пашынян прыйшоў да ўлады ў сваёй краіне на хвалі аксамітнай рэвалюцыі 2018 года. Былы журналіст, дэмакрат, адукаваны чалавек з веданнем замежных моў, са значным апазіцыйным бэкграўндам. Можна прыгадаць як яшчэ ў 2013 годзе Пашынян галасаваў супраць сяброўства Арменіі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, створаным Расеяй, слушна сцвярджаючы, што такое «членства» пагражае бяспецы і суверэнітэту Арменіі. Зразумела, што стаўшы прэм’ер-міністрам дзяржавы, Пашынян атрымаў вельмі цяжкую палітычную і эканамічную спадчыну, незайздросную карупцыйную і геапалітычную сітуацыю. З імпэтам ён узяўся за рэфармаванне, але вельмі хутка саслізнуў з гэтай дарогі і ў выніку сваёй «рэал-палітык», можа незаўважна нават для сябе, стаўся такой жа марыянеткай Масквы, як і яго папярэднікі і антаганісты.

У 2020 годзе Нікол Пашынян адным з першых кінуўся крывадушна віншаваць Лукашэнку з «элегантнай» перамогай на прэзідэнцкіх «выбарах». У верасні 2021 года ён стаў фармальным старшынём Савета (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF