Ніва № 45 (3469), 6 лістапада 2022 г.

Адноўленая «Бардаўская восень»

Аляксей МАРОЗ

У мінулым было так, што галоўнай падзеяй Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень», які арганізуецца ўжо каля трыццаці гадоў, была сустрэча на першы дзень фестывалю ў Бельскім доме культуры. Тады праходзілі конкурсныя слуханні, выступалі зоркі. Пасля двухгадовага перапынку, 28 кастрычніка, адноўленая «Бардаўская восень» у Бельскім доме культуры пачалася па-новаму, аднак захоўваючы традыцыю. Яго арганізатарамі з’яўляюцца першы раз Фонд «Тутака» і Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах. Падчас спаткання ў Бельскім доме культуры, дзе адбылося адкрыццё фестывалю, многа месца было адведзена беларускай літаратуры і тэатру, беларускаму пісанаму і сцэнічнаму слову. Адбылася дыскусія вакол постаці Міхала Анемпадыстава (1964-2018) і была ўручана ўзнагарода Беларускага ПЭН-цэнтра яго імя на найлепшую кніжную вокладку. Акцёры Купалаўскага тэатра запрэзентавалі пастаноўку «Я гавару» ў рэжысуры Міхася Зуя. Была таксама традыцыйная частка фестывалю — канцэрт зоркі «WZ TRIO». У гэты сам дзень, перад абедам, у Гайнаўскім белліцэі перад вучнямі выступіла Кацярына Ваданосава.

— Пасля двухгадовага перапынку «Бардаўская восень» аднавілася, паўстала як фенікс з попелу. Можа крыху ў нязвыклым фармаце, але яна пры гэтым не страціла сваёй галоўнай мэты і задачы, за якую я вельмі яе люблю — прывіваць у нас усіх любоў да прыгожага, да высокага і вельмі, вельмі чалавечнага, мастацтва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF