Ніва № 44 (3468), 30 кастрычніка 2022 г.

Рэлігія і традыцыя ў арлянскіх жыдоў (працяг з Нівы № 43)

Святочныя традыцыі арлянскіх жыдоў

У арлянскіх жыдоў адзначалася шмат рэлігійных святаў, важнейшых і менш важных абрадаў і цырымоній. Усе яны асталіся ў памяці маіх суразмоўцаў. Людзей цікавіла жыдоўская рэлігія, культура, а нават мода. Былі сяброўствы, сімпатыі, здараліся мешаныя сужонствы — жыдоўкі, нягледзячы на супраціўленне сем’яў, выходзілі замуж за праваслаўных. Вайна і халакост спынілі гэтае сужыццё.

Адным з важнейшых свят іудаізму з’яўляецца Новы год — Рош ха-шана, у Польшчы званы Святам трубак або Трубкамі, адзначаны ў пачатку восені, у верасні-кастрычніку; свята доўжыцца два дні. Прыгадвае стварэнне свету і Судны дзень. У жыдоўскай культуры гады лічацца ад стварэння свету — зараз пачынаецца 5783 год. У жыдоўскі Новы год (таксама ў Ём кіпур) у сінагогах дзьмуць у барані рог, званы шофарам, клічучы такім чынам вернікаў на малітву; гук шофара мае раздацца ў канцы вякоў у Судны дзень. Сімвалам Рош ха-шана ёсць мёд, як сімвал шчасця, з якога рыхтуецца шмат страў і смакоццяў. Жыды жадаюць сабе «Добрага і салодкага года».

Напярэдадні Рош ха-шана ад захаду сонца круглыя суткі абавязвае цалкавітая забарона працы і строгі пост. Забараняецца мыцца, намазвацца, здзяйсняць палавыя акты, а нават абувацца ў скураны абутак.

Дні пакаяння — Ямім нараім (у Польшчы Страшныя дні)

Паміж Рош ха-шана і Ём кіпур дзесяць Дзён пакаяння — час благаславення, малітвы і пакаяння. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF