Ніва № 44 (3468), 30 кастрычніка 2022 г.
Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (49)Андрэй СцепанюкАб годнасці „Człowiek się rodzi, choć mu to szkodzi.” Stanisław Jerzy Lec Дзве, як жа розныя навіны, дзве, як жа розныя постаці. Некаторыя папракнуць, што нельга ставіць іх побач сябе ў адным месцы. Спалучае іх час, апошнія дні, якія вывелі абодвух, як жа розных герояў, яшчэ раз на першыя паласы газет. Адзін, гэта Алесь Бяляцкі — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, беларускі абаронца правоў чалавека і ўсёй нацыі, другі, гэта Ежы Урбан — адышоўшы ў вечнасць сімвал камуністычнай улады ў Польшчы. Калі паглядзець на іх жыццё, адназначна трэба сцвердзіць, што цяжка знайсці месцы, у якім магло б яно супадаць. Алесь Бяляцкі гэта прыклад ахвярнасці ў службе другім людзям, Ежы Урбан сваім жыццём увасабляў жыццёвых нанканфармістаў, якія аддана служаць пану, за нішто меўшаму чалавечыя правы. І на гэтым можна было б закончыць. Але нават Урбану трэба прызнаць адну характэрную рысу — ён да канца сваіх дзён не памяняў сваіх поглядаў, не хістаўся пры кожным подыху змен, якія мелі месца ў Польшчы. А прыкладаў тых, якія як вербы на ветры то клаліся нізенька над зямлёю, то ўзляталі з тым жа ветрам высока-высока маем шмат. Дык так выглядала трансфармацыя 1980-1990-х гадоў мінулага стагоддзя ў Польшчы. І прыйдзе такі час, што такія змены будуць мець месца таксама ў Беларусі. І тады акажацца, хто заслугоўвае годнасці звацца чалавекам. Добра быць хваляй (...) |