Ніва № 44 (3468), 30 кастрычніка 2022 г.
Уладзімер Арлоў: Радзіма — гэта родная моваМіры ЛУКШЫГэта была яшчэ адна магчымасць сустрэцца з „жывым” класікам беларускай літаратуры — Уладзімерам Арловым — беларускім паэтам, пісьменнікам, публіцыстам, эсэістам. Аўтар выдаў больш за 20 тамоў прозы і некалькі зборнікаў паэзіі. У Польшчы выдадзены яго кнігі прозы: «Рэквіем для маторнай пілы» (2000), «Каханак яе вялікасці» (2006) і зборнік вершаў «Паром праз канал Ля Манш» (2009). Ён — адзін з самых чытаемых беларускіх аўтараў, перакладаўся амаль на 20 моў свету. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку, штудзіраваў гісторыю ў Мінску. Спачатку працаваў настаўнікам гісторыі ў беларускіх школах і журналістам. У 1980-я гады заняўся палітычнай дзейнасцю. У 1988 годзе стаў сябрам Беларускага народнага фронту. З 1989 г. — член праўлення Беларускага ПЭН-цэнтра; з’яўляецца сябрам праўлення незалежнага Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1996 годзе быў звольнены з працы лукашэнкаўскімі ўладамі за «выданне гістарычнай і іншай літаратуры сумнеўнай якасці». Актыўна падтрымліваў дэмакратычных кандыдатаў падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У 2007 годзе яго творы былі выключаны са школьнай праграмы. Арлоў — адзін з самых папулярных пісьменнікаў сучаснай Беларусі, лаўрэат прэміі „Еўрапейскі паэт свабоды” (Гданьск, 2010) і незалежнай беларускай прэміі імя Ежы Гедройца за лепшую кнігу прозы 2017 г. Узнагароджаны срэбным медалём «Zasłużony Kulturze Gloria Artis» (2015). Уладзімер Арлоў не першы раз у Беластоку. (...) |