Ніва № 44 (3468), 30 кастрычніка 2022 г.
Калі з дрэў ападае лісцеЮрый БАЕНАПадае, ападае лісце з дрэў. Кружыцца, круціцца каляровая лістота ў дзівосным нястрымным танцы. Сваім святлом яна азарае навакольны свет. Восеньскі ўзор высцілае на ўлонні зямлі. Сонца ў шчылінах хмар. У высокіх нябёсах апошні жураўліны покліч. На ўзлеску гасне пажар верасоў. Вецер пяе працяжна і грозна. Ля ракі шуміць сухое трысцё. Там вербы тужліва голлем гнуцца. Толькі магутны дуб-шалястун добра трымаецца ў чыстаполі. За цёмным гаем, за ўзвышшам, за небакраем дрэмле тапор часу. У ціхай мове лісця чуецца журботны шэпт слоў. У густалессі слоў — слёзы самоты і развітання. Усёй сваёй істотай уваходжу ў золата-чырвоную восень. Шырока-шырока яна расчыняе дзверы ў туманную далеч. Здаецца, так нядаўна грымеў гулказвонны і душапад’ёмны гімн лета. У збожжы ветрык калыхаў рамонкі, зіхацелі сінія вочкі васілёчкаў. Нівы пахлі хлебам. Душа — не пустыня, яна з роднай зямлёй і небам даўно зраслася. Памятаю той юнацкі час, калі я прысягаў на вернасць Радзіме. На сцежцы-долі нямала за мной засталося слядоў. Многае прасякнута шчырай любоўю. Тая любоў ніколі не пытала дазволу — яна ўпэўнена ішла басанож напрасткі. На асабістым шляху, нярэдка цяжкім і цярністым, не гандляваў я сумленнем. На скрыжаваннях дарог і вятроў быў і хлеб, і соль, і боль, і радасць. Не адзін раз трэба было прабівацца праз зло, аддаляцца ад пыхлівасці і нянавісці, ад падману і здрады. Я ўсё сцярпеў, я ўсё (...) |