Ніва № 44 (3468), 30 кастрычніка 2022 г.

Лепшыя вучні сярэдніх гайнаўскіх школ атрымалі стыпендыі

Аляксей МАРОЗ

У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы 18 кастрычніка адбылося ўручэнне стыпендый Фонду імя прафесар Сімоны Косак лепшым вучням сярэдніх школ Гайнаўскага павета. Сярод 36 узнагароджаных асоб было ажно 26 вучняў Гайнаўскага белліцэя, 7 асоб І Агульнаадукацыйнага ліцэя імя Мар’і Складоўскай-Кюры ў Гайнаўцы і 3 вучняў Комплексу прафесійных школ у Гайнаўцы. Рада Гайнаўскага павета прызначыла 55 тысяч злотых для 36 асоб, згодна прапановам Стыпендыяльнага фонду імя Сімоны Косак (грошы могуць пералічваць фонду таксама іншыя ахвяравальнікі). 33 вучні атрымалі па 1500 злотых, дзвюм асобам былі прызначаны стыпендыі па 1800 злотых і адной вучаніцы — 2000 злотых.

Згуртаваным у актавай зале белліцэя ўдзельнікам урачыстасці быў прадэманстраваны фільм пра вядомую на Беласточчыне і ў Польшчы прафесар Сімону Косак (1943-2007), якой іменем быў названы фонд у падтрымку вучняў сярэдніх школ. Вядомая яна як біёлаг, прафесар лясных навук, папулярызатар навукі і аўтар прыродазнаўчых перадач на радыё і фільмаў. Прафесар Сімона Косак дзейнічала ў карысць як найлепшага захавання рэшткаў натуральных экасістэм Польшчы. Апошні 30-гадовы перыяд свайго жыцця правяла яна ў леснічоўцы «Дзядзінка» ў Белавежскай пушчы, працуючы ў Навуковай установе даследавання млекакормячых Польскай акадэміі навук у Белавежы і Навуковай установе натуральных лясоў Даследчага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF