Ніва № 44 (3468), 30 кастрычніка 2022 г.

Не туды дарога

Яўген Вапа

Апошні тыдзень прынёс нам рэзкі ўзрост палітычнай гарачкі ў сумных восеньскіх кліматах. А ўсё па прычыне білбордаў грамадска-палітычнага руху праваслаўных палякаў, якія з’явіліся на вуліцах Беластока. Палітычна-сацыяльны рух гэтага напрамку мае розныя адценні і гістарычную спадчыну ў міжваеннай Польшчы, інспіраваную і кантраляваную санацыйнымі ўладамі ІІ Рэчы Паспалітай. Арганізатары гэтай акцыі, як паказваюць іх палітычныя дэкларацыі і дасюлешнія дзеянні, свой сэнс, апірышча і будучыню бачаць у вельмі моцнай сувязі з рэзка правымі польскімі палітычнымі сіламі — нават тымі, якія сваю гістарычную тоеснасць і апірышча выбудоўвалі на пасляваенным пераследзе мірных праваслаўных, беларускіх жыхароў Беласточчыны. Іх сімвал гэта асобы Рамуальда Райса «Бурага» і Зыгмунта Шэндзеляжа «Лупашкі», якія мэтай сваёй дзейнасці паставілі пацыфікацыю нашых продкаў — прадзедаў для сённяшніх удзельнікаў права-польска-праваслаўнага руху.

Наша мінуўшчына стала прычынай непаразуменняў і разыходжанняў ва ўмоўна значна шырэйшай з’яве агульнапольскага руху праваслаўных палякаў, якія аднак не хочуць адракацца ад нацыянальнага мінулага сваіх продкаў. Асабліва ідзе пра выхадцаў і пражываючых на Падляшшы раней і зараз асоб. Перад намі восеньскія Дзяды, праваслаўная памінальная субота і каталіцкае свята памерлых. Усе згаданыя даты тычацца памінання апынуўшыхся ў жорнах гісторыі і палітыкі продкаў і пашаны для іх жыццёвых лёсаў. Самыя балючыя для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF