|
Ніва № 44 (3468), 30 кастрычніка 2022 г.
Як тут не ўзлавацца? Міраслаў ГРЫКА Няма прафесійнай групы ў Польшчы, якая б не была ўзлаваная на ўладу. Уладу ў краіне ўжо сем гадоў утрымлівае адна партыя. Сем гадоў людзі на іх раззлаваныя. Але ці ўсе? Па выніках апытанняў 40% рэспандэнтаў паказалі нязменную падтрымку гэтай партыі. Так больш менш 40%, таму што адзін раз тая падтрымка змяншаецца, а адзін раз павялічваецца, недзе на 5%, і на кароткі час. Дык што з гэтага вынікае? Што сярод раззлаваных на ўладу прадстаўнікоў усіх прафесійных груп адны сапраўды раззлаваныя, а іншыя толькі робяць выгляд, што крыху злуюцца. Нягледзячы на тое, што чалавечае жыццё мае мала агульнага са статыстыкай, статыстыка раскрывае яго схаваны твар. Давайце разгледзім такую рэч статыстычна. Калі 40% настаўнікаў, 40% шахцёраў, 40% лекараў і медсясцёр і 40% прадстаўнікоў іншых прафесійных груп падпарадкоўваюцца кіраўніцтву партыі з даверам, верай і надзеяй, то што значаць, што тыя астатнія 60% не раззлаваныя ці можа яшчэ чаго чакаюць? Ну, калі б гэта нешта азначала, гэта б нешта значыла. І ўсё ж гэта нічога не значыць. Польская арыфметыка ігнаруе, здавалася б, бясспрэчны прынцып, што 2 і 2 заўсёды роўныя 4. Тут катэгорыя «заўсёды» не прымяняецца. Таму 40% падтрымкі гэтай партыі перакрэслівае абсалютна 60% грамадскай нязгоды на далейшае кіраванне гэтай партыі. Іншымі словамі, 40 — гэта больш, чым 60. Як бачна са сказанага, у часы яе праўлення ўсё было перавернута з ног на галаву. 2 плюс 2 не роўна 4. 40 менш за 60. Над палітычна (...) |