Ніва № 44 (3468), 30 кастрычніка 2022 г.
Адзін арганізмУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧАмаль увесь свет зараз, так ці інакш, завязаны на вайне, якую вядзе Расея супраць Украіны і ўвогуле чалавецтва. А ўсю нашу планету варта разглядаць як адзін суцэльны арганізм. Зямны шарык аналагічны чалавечаму целу. Як у нашым целе ёсць больш важныя жыццёвыя органы і ёсць менш значныя, ад стану якіх залежыць агульнае здароўе, так і са светам. Таму, разглядаючы вайну ва Украіне, можна і трэба аналізаваць сусветныя палітычныя працэсы і тое, што адбываецца на асобных кантынентах і ў канкрэтных дзяржавах. Ёсць гіганты сусветнай палітыкі, ёсць проста моцныя гэтага свету, ёсць уплывовыя сераднякі, ёсць слабыя дзяржавы, але і ад іх нешта залежыць. Вобразны прыклад. Калі балючыя працэсы адбываюцца ў якой-небудзь Венесуэле, гэта як пэўны час пабаліць мезены палец на руцэ. А калі сур’ёзныя праблемы ў ЗША — гэта як праблемы з сэрцам. Калі ўзмацняюцца дыктатуры ў Кітаі і Расеі — па значнасці для свету — гэта як хвароба лёгкіх у чалавека. Можна мець здаровую галаву, але пры хворых лёгкіх чалавеку будзе цяжка дыхаць і адпаведна выжыць. Тое сама і з гэтай вайной, у якую ў той ці іншай ступені ўцягваецца ўсё больш краін. І ад пэўных палітычных рэжымаў, выбараў у канкрэтных дзяржавах-палітычных суб’ектах, залежыць шмат і ў зыходзе вайны. У гэтым сэнсе знешнія змены, якія апошнім часам адбываюцца вакол, выклікаюць хутчэй песімізм. З аднаго боку поспехі Украіны непасрэдна на полі бою канвенцыйнымі сродкамі натхняюць (...) |