Ніва № 44 (3468), 30 кастрычніка 2022 г.

У «Каршуна» ў Меляшках

Міра ЛУКША

Новая задума паэта і лесавода з Гарадоцкай зямлі Дар’юша Жукоўскага: пайсці следам Яна Дарашкевіча з Меляшкоў, «Каршуна» нашаніўскага паэта, паплечніка і паэта «Арла» — Сцяпана Пятэльскага з Гарадка. І панесці ягоныя словы з верша «Стогн», надрукаванага ў Вільні ў «Нашай ніве».

— Справа ў тым, што калі застаўся хоць адзін чалавек, які панёс бы нашыя плакаты, банеры далей, я думаю, што гэта пакажа, што гэтыя словы на роднай мове — вечныя. Як у гэтым вершы «Каршуна». Як сказаў Янук, мы хочам тут жыць, як людзі, мы з гэтай зямлі. Мы тут сабраліся ў гэтую дажджлівую суботу на ўспамін ідэі Янука Дарашкевіча, які даклаў цаглінку да нашай культуры, і не можа быць забыты. Колькі нашых людзей склалі свае косці не за сваю справу! Яны згінулі, але кожнае іх слова засталося, а асабліва каштоўнае для нас, тутэйшых, слова Янука Дарашкевіча. І гэтае слова мы павінны несці далей, — сказаў Дар’юш.

Ян Дарашкевіч (Янук Д, «Каршун») нарадзіўся ў 1890 годзе ў Меляшках, у хатцы з нумарам 19. Пісьменнік дасылаў з Меляшкоў, з Гарадка, са Свіслачы дзе вучыўся ў семінарыі, свае вершы ў «Нашу ніву» — першую беларускамоўную газету, якая выдавалася ў Вільні (з 1906 г.) на дзвюх алфавітах — крыліцай і лацінкай. Загінуў падчас ІІ Сусветнай вайны 20 лютага 1942 года. У „Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі” гэтаму паэту прысвечана толькі некалькі радкоў. Адзначаецца, што „яго творчасць развівалася ў рэчышчы беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF