Ніва № 43 (3467), 23 кастрычніка 2022 г.

Пакровы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Даводзіцца мне воляй-няволяй хадзіць па нашай зямельцы па слядах Міколы Гайдука. І цяпер зноў — у Вульку-Выганоўскую. Наш знакаміты этнограф так быў пісаў каля сарака гадоў таму: «Гэта невялікае сяльцо ў якіх 18 кіламетрах на поўдзень ад Бельска. Дарогі туды — звычайныя жвіроўкі, дзе-нідзе выбоістыя, дзе-нідзе бугрыстыя, затое навокал — разнаквецце палеткаў, утыцканых па межах грушамі-дзічкамі ды кудлатымі бярозкамі і сасонкамі на пагорках. І ўсюды цішыня такая, падляшская, спрадвечная...».

З таго часу тамашні пейзаж крышку змяніўся, сасонкі ды бярозкі выраслі ў бярозы ды сосны, а ўпрытык да вёскі з’явілася асфальтоўка з Орлі ў Боцькі. Валяне, якія вучыліся ў мясцовай школе, якая ў той час «носіць імя Мікалая Кужыльнага — васемнаццацігадовага савецкага салдата, родам з украінскага горада Пераяслаўля», а зараз перайначана ў прыватны палац, рассыпаліся па свеце. Паводле мінулагодняга перапісу насельніцтва, у Вульцы-Выганоўскай пражывала 80 асоб; цягам дваццацігоддзя лік насельніцтва ўпаў на 60%. Дваццаць гадоў таму ў 35 валянскіх хатах пражывала па адной асобе, у 17 па дзве, у чатырох па тры, у пяці па чатыры і ў шасці па больш душ...

Накіраваўся я ў Вульку-Выганоўскую, бо ж там, як дачуў я, галоўнае прыходскае свята Пакрова. У календарыум царкоўнага партала orthodox.pl пад датай Пакрова Вулька-Выганоўская не значыцца ў ліку тых прыходаў, дзе гэтае свята асабліва адзначаецца. Партал, як мне здаецца, паказвае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF