Ніва № 43 (3467), 23 кастрычніка 2022 г.

„Chočacca kryknuć” Паэтычны-марш/заклік

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

22 кастрычніка 2022, гадз. 14.00-16.15, Меляшкі, Гарадоцкая гміна.

Ян Дарашкевіч (Янук Дарашкевіч, Янук Д, Каршун) — вядомы беларускі паэт нашаніўскай пары, народжаны ў 1890 годзе ў Меляшках (цяпер Гарадоцкая гміна). Паходзіў са шматдзетнай (7 дзяцей) сялянскай сям’і. Пачатковую вучобу пачаў у сябе ў вёсцы, пасля вучыўся ў Гарадку. Там пазнаёміўся са Сцяпанам Пятэльскім, пазнейшым паэтам (М. Арол). Яны пасля разам вучыліся ў духоўна-настаўнікай семінарыі ў Ялоўцы або Свіслачы (мяркуецца па-рознаму), якую кончылі ў 1909 годзе. З гэтага года ён друкаваў свае вершы ў «Нашай ніве» — першай беларускамоўнай газеце, якая выдавалася ў Вільні (з 1906 г.). Часцей за ўсё яго вершы тычыліся цяжкага жыцця беларускай вёскі. Загінуў у час Другой сусветнай вайны 20 лютага 1942 года.

У вершы „Стогн” ужо ў першых радках гаворыцца пра сітуацыю ў беларускай вёсцы. Так дрэнна, што хочацца крычаць, каб нават неба пачула. Каб хтосьці ўбачыў, якое тут жыццё, які гэта лёс. Але дапамогі няма ніадкуль. Адзінае выйсце з гэтай сітуацыі — калі мы самі паўстанем і скажам, што мы таксама людзі.

Гэта актуальнае пасланне для кожнага пакалення, паўсюль.

„Chciałbym tak krzyknąć, by niebo zadrżało,

Głośno i strasznie, by się ludziom słyszało,

Że tutaj kona i pada ich ludzki brat.

Głodem zmożony, ciemnotą skręcony,

Pracą nad siły zabity i zamęczony

Milcząc, bez (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF