Ніва № 43 (3467), 23 кастрычніка 2022 г.

Рэлігія і традыцыя ў арлянскіх жыдоў

Міхал МІНЦЭВІЧ

Не захаваліся здымкі з жыдоўскіх набажэнстваў у Орлі, мабыць іх і зусім не было. Маладому пакаленню складана ўявіць, як яны адбываліся. Колішняе жыццё здаецца цяперашнім людзям нейкай абстракцыяй. А па сутнасці жыдоўскія і хрысціянскія культуры былі блізкімі сабе, падобнымі. Балазе, яны выводзіліся са Старога Запавету.

Я, рыхтуючы аўтарскую кніжку аб жыцці ў Орлі ў першай палове ХХ стагоддзя, дзеля паказання чытачам жыдоўскага жыцця, выканаў ілюстрацыі яўрэйскага набажэнства. Бо дагэтуль ніхто тут не бачыў молячыхся ў арлянскай сінагозе жыдоў.

Мае шматлікія, пакойныя ўжо, размоўцы жылі побач жыдоў каля дваццаці гадоў, найстарэйшыя нават 35. Гэта адносна кароткі час, аднак дастатковы дзеля пазнання жыдоўскай культуры, якая іх папросту цікавіла.

І тут у мяне яшчэ адно назіранне, быццам іншы аспект, які мяне вельмі здзівіў. Я заўважыў, што мясцовыя праваслаўныя жанчыны, якія ўсё жыццё сістэматычна ўдзельнічалі ў сваіх багаслужбах, не здолелі дакладна пазнаць сваёй праваслаўнай рэлігіі.

А пераканаўся так: даўней цягам некалькіх гадоў я супрацоўнічаў з ломжынскім часопісам «Kontakty». У 2001 годзе Вялікдзень католікаў і праваслаўных супадаў у адну нядзелю. Вось я захацеў каталіцкім чытачам падрабязна прадставіць ход Вялікага тыдня і самага Вялікадня ў Праваслаўнай царкве (артыкул «Święto świąt», „Kontakty” ад 1 красавіка 2001 года). Рыхтуючы матэрыял, я звярнуў увагу на Вялікі чацвер, калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF