Ніва № 43 (3467), 23 кастрычніка 2022 г.

Дзе той савецкі рай? (ч. 85)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Лічыць трэба і тое, што кожная палітыка не пахне мёдам, а хутчэй дзёгцем. І варта яе пакінуць у спакоі, бо добры «палітык» — гэта той чалавек, што вельмі гладка лжэ ў жывыя вочы і абяцае нам рай на зямлі і жыццё без ніякіх турбот і трывог. І таму вярнуся да сваіх успамінаў і сучаснай гісторыі сваёй вёскі і людзей. А яны — людзі — для мяне найбольшы скарб і фундамент беларускага народа на Падляшшы. І пра вешчуноў добрага роднага слова, якія актыўна працуюць у гэтай галіне, далей буду пра іх пісаць, бо калі перастану дык іх пачэсныя імёны патануць у небыцці. А я да гэтага не магу дапусціць. Бо я — мужык беларус, пан сахі і касы...

І яшчэ вярнуся да гэтай дзіўнай Расіі, якую «умом не понять и аршином общим не измерить». І гэта праўда. Сапраўды расіяне дзіўны і наіўны народ разам з Пуціным, калі ў сотую гадавіну бальшавіцкай рэвалюцыю далі прысягу перад антыхрыстам і забойцам Леніным у маўзалеі — капішчы сатаны ў Маскве. Як гэта разумець разумнаму чалавеку? Я ўжо шмат разоў паўтараў: калі дух Леніна надалей лунаць будзе над Расіяй і калі там камуністы надалей у Думе будуць займаць другое (калі не першае?) месца, дык там дабра і парадку не будзе. Камуністаў трэба выгнаць адтуль, як нейкую чуму. Але хто гэта зробіць? У Крамлі і ў самой Думе амаль усе напітаны бальшавіцкім духам і сам Ленін гэта іх галоўны бажок і святыня. А Камуністычную партыю трэба было б разагнаць на ўсе стораны свету, каб яна там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF