Ніва № 43 (3467), 23 кастрычніка 2022 г.

Мастак абодвух народаў Якуб Сабчак

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

30 верасня ў Супрасльскім манастыры адбылося ўрачыстае закрыццё — фінісаж выставы твораў Якуба Сабчака, маладога графіка, ілюстратара, дактаранта і выкладчыка Універсітэта імя Мікалая Каперніка ў Торуні. Выстава называлася Graphics & Icon Jakub Sobczak. Куратарам выставы быў выкладчык Варшаўскага ўніверсітэта Віталь Міхальчук, а каардынатарам выставы — айцец Яраслаў Юзвік, канцлер Супрасльскай акадэміі.

У гэты дзень манастыр зноў напоўніўся вялікай колькасцю наведвальнікаў, якія жадалі пазнаёміцца з творчасцю Кубы і пераканацца ў архітэктурных якасцях помніка архітэктуры XVI стагоддзя. На мерапрыемстве мастак паказаў некалькі дзясяткаў работ, выкананых у графічных тэхніках глыбокага друку, рэльефнага друку і іканапісу.

Радаслаў Маціевіч: — Якубе, раскажаш штосьці пра сябе? Ведаем, што супрацоўнічаеш з Іааннай Троц і Тэатрам «Чрэва», які якраз паказвае ў Парыжы п’есу пра святую Марыю, з тваімі мультымедыямі. Удзельнічаеш, католік, у духоўным жыцці Торуньскай царквы, спяваеш у яе хоры...

Якуб Сабчак: — Мяне завуць Якуб Сабчак, я нарадзіўся ў 1995 годзе ў Сувалках, родам я з Алецка, невялікага мястэчка на мяжы Варміі і Мазураў ды Падляшша. Скончыў Мастацкі ліцэй у Супраслі ў 2015 годзе. Потым я вывучаў графіку ў Торуні ва ўніверсітэце імя Мікалая Каперніка па спецыяльнасці дызайнерская графіка. У цяперашні час я з’яўляюся там асістэнтам і выкладчыкам. Я пачаў рабіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF