Ніва № 43 (3467), 23 кастрычніка 2022 г.

Хору «Рэха пушчы» сорак гадоў

Аляксей МАРОЗ

Хор Гайнаўскага дома культуры «Рэха пушчы» заснаваны быў па ініцыятыве гайнаўскага гуртка Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў 1982 годзе як беларускі хор пры мясцовым Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання. Калі хор стаў праводзіць рэпетыцыі ў доме культуры, атрымаў назву беларускага хору ГДК. Асноўны рэпертуар складаюць беларускія песні, хаця спевакі спяваюць таксама на польскай, расійскай і ўкраінскай мовах. Харысты выконваюць яшчэ запісаныя на Гайнаўшчыне народныя песні. Хор перамагаў на фестывалях «Беларуская песня» ў катэгорыі хароў, выступаў на беларускіх мерапрыемствах, фэстах. Харысты выязджалі з канцэртамі ў замежжа, найчасцей у Беларусь. Там пасябравалі з членамі хору «Вербніца» з Пружан. Хаця хор спасцігалі розныя цяжкасці, усё ж удавалася іх пераадолець, прыцягваць у калектыў малодшых гайнавян, папаўняць рэпертуар новымі творамі і ўдасканальваць майстэрства спеву.

У адзін з чацвяргоў прысутнічаў я ў рэпетыцыі, калі харысты рыхтаваліся да юбілейнага канцэрта. Хор зараз афіцыйна называецца Калектывам песні Гайнаўскага дома культуры «Рэха пушчы». Аднак мастацкі кіраўнік і заадно дырыжор хору Аліна Негярэвіч рашуча заявіла, што хор заўсёды спявае ў харавой манеры і ў катэгорыі хароў ацэньваецца журы ў час аглядаў.

— У хоры цяпер выступае больш за дваццаць чалавек. Спяваем у манеры хору на чатыры галасы. Пастаянна ўдзельнічаем у фестывалі «Беларуская песня» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF