Ніва № 43 (3467), 23 кастрычніка 2022 г.

Сувязі, не вязі. Медаль «o’Gródka паэзіі»

Міра ЛУКША

— Узнікае пытанне ў тым, што мы можам прапанаваць свету? Мы, як палякі, мы, як эмігранты. Гэта наша ўспрыманне і разуменне свету. Размова пра паэзію і мастацтва — вось што я магу прапанаваць. Наша культурная абумоўленасць і індывідуальная адчувальнасць схаваныя ў кожным пытанні. І гэта цікава і важна для іншых, — кажа Адам Сяменчык, паэт, аўтар кніг па літаратуры і мастацтве, стваральнік памятнага медаля «o’Gródek poezji». Адам нарадзіўся ў Белявічах, жыў у Гарадку, цяпер — у эміграцыі. Творца «паЭзіі Лондан».

— Станоўчы эфект лакдаўна ў тым, што мы больш не саромеемся казаць услых, што хочам сустракацца з іншымі людзьмі. Незалежна ад таго, наколькі камфортна мы жывем; калі мы разлучаныя, наша жыццё ўцякае жорстка своеасаблівым чынам. Мой свет — гэта паэзія. Так што тут ёсць людзі з гэтага кола. Я пачаў рыхтаваць і выдаваць серыю кніг з апісаннем творчасці паэтаў. Сёлета планую выдаць восем манаграфій. Паэзія і эміграцыя — светы нявызначанасці. Падрыхтоўка кніг — працэс складаны. Гэта патрабуе супрацоўніцтва многіх людзей. Я хацеў бы прадставіць тут профілі творцаў і людзей, якія падтрымліваюць творчасць. Толькі што пабачылі свет першыя дзве кнігі: „Паэзія пад лупай. Творчы аналіз вершаў Ганны Марыі Міцкевіч» і «Нашы каты паміраюць у дарозе. Творчы аналіз вершаў Марты Брасарт”. Найперш хацелася б паказаць людзей, якія ўдзельнічалі ў іх стварэнні. Я з Гарадка. Нягледзячы на шматгадовае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF