Ніва № 43 (3467), 23 кастрычніка 2022 г.

За Фейсбукам нічога не відна!

Яўген ВАПА

Навіна пра Нобелеўскую прэмію міру Алесю Бяляцкаму стала нам, беларусам, прыкметай змагання за наша нацыянальнае і чалавечае. Гледзячы на лаўрэатаў апошніх гадоў заўважаем, што значную частку ўзнагароджаных складаюць былыя прэзідэнты і палітыкі з першых старонак сусветных медыя. Іхнія дзеянні і дасягненні часта заканчваліся ў атмасферы скандалаў. Гэта выклікала і адмоўную рэакцыю на рашэнні нобелеўскай камісіі. Але ўжо мінулагодні вердыкт аб уганараванні нобелеўскім званнем журналістаў, а сёлета — асобу і праваабарончыя арганізацыі, мабыць, паказваюць тэндэнцыю ў асцярожнасці да вылучэння ў лаўрэаты толькі прадстаўнікоў палітычных эліт. Некаторыя з нобелеўскіх прызёраў атрымлівалі потым палітычны выйгрыш. Так сталася ў выпадку польскага лаўрэата 1983 года Леха Валэнсы, які за прафсаюзную дзейнасць і рух «Салідарнасць» атрымаў прэмію ў час ваеннага становішча, калі ён сам быў яшчэ інтэрнаваны. Узнагароду ў Осла — сталіцы Нарвегіі — прынялі тады яго жонка Данута з сынам Багуславам. Уручэнне прэміі Валэнсу дало для «Салідарнасці» аграмадную міжнародную падтрымку і натхніла многіх палякаў на барацьбу з камуністычнай дыктатурай генерала Войцеха Ярузельскага. Распазнавальнасць нобелеўскіх лаўрэатаў дае аграмадны, прамацыйны патэнцыял справам, якімі яны займаюцца, а для малых народаў і дыктатур у гэтых краінах — час, каб з іх становішчам азнаёміць свет менавіта праз асобы ўзнагароджаных.

Тыдзень таму на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF