Ніва № 43 (3467), 23 кастрычніка 2022 г.

Квантавы скачок

Міраслаў ГРЫКА

Выказванне, якое прыпісваюць Эйнштэйну, што праблемы не могуць быць вырашаны тым жа мысленнем, якое іх стварыла, ашаламляе сваёй мудрай прастатой. Аказваецца, аднак, што не хапае ў нас прастаты і мудрасці, каб перастаць круціцца на месцы, як праславуты сабака за сваім хвастом. Мы не вырашылі праблем вайны, голаду і няроўнасці як чалавецтва. Гэта толькі невялікая вытрымка з доўгага спісу нашых памылак. Змагаемся з імі з самага пачатку нашай цывілізацыі. Развіваем яго з экспанентнай хуткасцю — ад паравой машыны да ўраўненняў квантавай фізікі, — але нашы нявырашаныя праблемы ўсё пагаршаюцца. А калі свет працягвае глабалізавацца, яны таксама дасягаюць глабальнага вымярэння. Як раней мы не развязалі праблемы вайны на палкі і каменне, то цяпер змагаемся з праблемай апакаліптычнай ядзернай вайны. Тое ж самае тычыцца голаду і няроўнасці. І менавіта яны зводзяць перспектыву выжывання нашага віду практычна да нуля. Іншымі словамі, нашы праблемы не моцна змяніліся, толькі іх маштаб. Тое, што мы яшчэ нядаўна ўспрымалі як лакальнае, перыферыйнае, сёння дасягнула глабальнага вымярэння. Гэта не Афрыка, якая памірае ад голаду, гэта чалавечы від, які памірае. Сёння ў Афрыцы, на наступны дзень у Еўропе, у Амерыцы... Магчыма, кліматычныя пертурбацыі апошніх гадоў натуральныя і цыклічныя і гора толькі тым, хто жыў у найгоршай фазе гэтага цыкла. Тады ўсё вернецца на кругі свая? Што, калі гэтаму паспрыяў сквапны і эгаістычны чалавек? (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF