Ніва № 43 (3467), 23 кастрычніка 2022 г.

На вулкане

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

«Жывем як на вулкане», — казаў адзін літаратурны герой. Гэтыя словы зараз могуць паўтарыць усе восем з паловай, ці колькі іх там засталося, насельнікаў Беларусі. Краіна пастаўлена Лукашэнкам у палітычную, эканамічную і ваенную залежнасць ад імперскай Расеі настолькі, што ад беларускай дзяржаўнасці застаюцца толькі некаторыя знешнія элементы. Пры тым рыторыка правадыра, які зацягнуў беларускі народ у багну залежнасці ад агрэсіўных усходніх суседзяў, цэлы час такая, што гэта ён усімі сіламі і магчымымі спосабамі бароніцца ад Захаду, ад НАТО, ад Польшчы, ад Літвы, ад бамбардзіровак з тэрыторыі Украіны, ад нейкай фантомнай экспансіі. У Гродне праўладныя прафсаюзы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі зладзілі нават цэлы пікет, дзе выступалі супраць міфічнай агрэсіі Польшчы ў Беларусь. Нібыта гэта з Кузніцы-Беластоцкай мяжу штурмуюць, а не з боку Беларусі мяжу Польшчы атакуюць адмыслова завезеныя ў Беларусь мігранты з бедных краін Азіі і Афрыкі. Пікет меў відавочна прарасейскі характар, адпаведныя адыёзныя асобы там і выступалі, а бальшыня прыгнаных адміністрацыйнымі метадамі на гэтае шоў удзельнікаў акцыі старанна хавала твары, закрываючы іх шапкамі, шалікамі, акулярамі ад сонца ды антыковіднымі маскамі.

Цэлы час у тэлебачанні гучаць і пагрозы на адрас Украіны. Нібыта гэта з Украіны ляцяць ракеты на тэрыторыю Беларусі, а не прасторы Беларусі прадастаўлены для расейскіх акупантаў, а тыя бамбяць і абстрэльваюць Украіну з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF