Ніва № 43 (3467), 23 кастрычніка 2022 г.

«Чужыя» ў самых розных сэнсах

Уршуля ШУБЗДА

У Крынках, за паўтара кіламетра да беларускай мяжы, прайшоў ХХІІ Трыялог. Тэма сёлетняга мерапрыемства — „Exodus” («Зыход»). Літаратары, палітыкі ды дзеячы культуры абмяркоўвалі тэму міграцыі, бежанства і стаўлення да праблемы ўцекачоў. Менавіта ў Крынках, якія знаходзіліся ў закрытай зоне з за праблемы ўцекачоў, і ў якіх збіраюцца людзі на свабодныя дыскусіі, калі паўтара кіламетра далей за такія саджаюць у турму, і ў канцы ў гарадку, які пасля вайны радыкальна памяняў свой этнічны састаў.

Усё пачалося з вернісажу выстаўкі твораў Лявона Тарасэвіча, таксама пад назвай «Зыход», адкрыццё якой адбылося ў пятніцу (2 верасня) у галерэі „Крынкі”. У суботу, 7 кастрычніка, у культавым ужо мясцовым антыкварыяце адкрылася выстаўка ранніх прац мастака. Сёлетняя сустрэча прайшла год пасля ўвядзення надзвычайнага становішча ў прыгранічных мясцовасцях і звязанай з гэтым праблемай уцекачоў, якія дарма шукалі дапамогі з боку польскай дзяржавы. Удзельнікі дыскусіі таксама кранулі тэму вайны ва Украіне, стаўлення большасці да мігрантаў ды талерантнасці.

Год ад надзвычайнага становішча

Увядзенне надзвычайнага становішча сустрэлася з адкрытай крытыкай з боку грамадзян, СМІ і апазіцыі. Цалкам зразумела, бо гэта першае надзвычайнае становішча, уведзенае ў Польшчы пасля ваеннага становішча ў 1981 годзе. Упершыню за сорак гадоў былі жорстка абмежаваны грамадзянскія правы і свабоды ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF