Ніва № 42 (3466), 16 кастрычніка 2022 г.
Вандроўка па дэпапуляцыіАляксандр ВЯРБІЦКІУ суседнім купэ ў цягніку, што ехаў з Беластока ў Чаромху, мужчына гаварыў пра падзеі ваеннага часу ў сваім наваколлі. Зацікавіла гэта мяне і ён, хаця неахвотна, даў мне свой адрас — вёска Грузка і нумар хаты. Пару тыдняў пазней падаўся я на той адрас. Заехаў у Чаромху на цягніку, а адтуль байкам далей, у Чаромху-Вёску. Паводле мінулагодняга перапісу насельніцтва, у Чаромсе-Вёсцы пражывала 234 асобы; з 1998 года іх лік паменшаў на 48%. У вёсцы ў 2002 годзе былі 142 абжытыя сядзібы, дзе ў 44 хатах жыло па адной асобе, у 49 па дзве асобы, у 20 па тры, у 12 па чатыры і ў 17 па пяць і больш асоб; ёсць і неабжытыя хаты. Крыху больш за палову насельніцтва вёскі ў працаздольным узросце. Водаправод у амаль 90% дамоў... Лясной дарогай у Дашы. Тут госця ад Чаромхі вітае аздоблены ручнікамі крыж. Далей, у напрамку шашы, што з Кляшчэль у Сямятычы, пры якой яшчэ некалькі гадоў таму была даволі жвавая крама, зараз яна закрыта а на сцяне аб’ява пра продаж будынка, што побач разгалінавання дарог у суседнія мясцовасці. Насупраць былой крамы стэнд Кляшчэлеўскай гміны з даведкай пра вёску. На жаль, тая даведка так зблякла, што ледзь чытаецца яе загаловак «Etnograficzny szlak rowerowy gminy Kleszczele», а больш нічога немагчыма прачытаць. Дарэчы, падобны нечытабельны стэнд годам раней бачыў я побач вакзальнага будынка на чыгуначным прыпынку Кляшчэлі. Інфармацыйныя стэнды паставілі, а пасля пра іх і забылі; (...) |