Ніва № 42 (3466), 16 кастрычніка 2022 г.

З музыкай па жыцці: канцэрт памяці «Стэпа»

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Дзесяцігоддзямі Лукаш Сцепанюк «Стэп» пакутаваў ад сур’ёзнай хваробы, але гэта ніколі не перашкаджала яму адстойваць тое, што лічыў правільным і важным. Яму заўсёды хапала энергіі і звыклай зычлівасці ў адносінах да другіх. Лукаш быў добрым журналістам і гукачом, і яшчэ лепшым чалавекам. Да ўсяго, што рабіў, ён падыходзіў рашуча, прынцыпова і мудра. Многія, хто прыйшоў на вечарыну памяці прысвечаную «Стэпу», падкрэслівалі, што заўсёды будуць удзячнымі за магчымасць называць яго сваім сябрам.

Рэакцыя на смерць Лукаша Сцепанюка разышлася ў пятніцу з сайта Беларускага Радыё Рацыя, дзе ён працаваў з самага пачатку існавання радыёстанцыі, і з іншых беластоцкіх рэдакцый, з якімі супрацоўнічаў „Стэп”. 3 чэрвеня не стала сябра, якога, проста, немагчыма было не любіць. Тыя ягоныя блізкія, сябры ды калегі сустрэліся 19 верасня ў беластоцкім Не-тэатры, дзе прагучала сотні цёплых слоў, успамінаў ды добрай беларускай музыкі. На сцэне выступілі шматгадовыя сябры „Стэпа” — Ілона Карпюк, Аляксандр Памідораў ды гурт „Рэлікт”. Нават кароткае знаёмства з гэтым чалавекам дазволіла натхніць Уладзіміра Арлова, які палічыў патрэбным, каб прозвішча Лукаша трапіла ў спісак самых значных Імёнаў Свабоды.

Лукаш Сцепанюк завяршыў Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску. Са студэнцкіх часоў быў звязаны з беларускім рухам у Польшчы — быў старшынёю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF