Ніва № 42 (3466), 16 кастрычніка 2022 г.

Многа гісторый Калінінграда Паўліны Сегень

Ганна КАНДРАЦЮК

Пасля прачытання кніжкі «Miasto bajka. Wiele historii Kaliningradu» я канчаткова рашыла: не паеду ў Калінінград. Праўда, больш чым у сталіцу вобласці цягнула мяне да рэк Прэголі і яе прытоку Шверупы; ад той апошняй маё другое прозвішча: Свярубская. Назва на балцкай гаворцы значыць «добрая рака». Усё гэта абяцала прыродна-міфалагічную прыгоду. Падобна вабіла прыморская Самбія, куды ў ХІІІ стагоддзі крыжаносцы перасялілі апошніх яцвягаў, якія цягам стагоддзяў спецыялізаваліся ў капанні бурштыну.

Кніжка Паўліны Сегень не то што знеахвоціла мяне ехаць у Калінінградскую вобласць, але падказала, што прыродна-міфалагічнай прыгоды не будзе. Хутчэй за ўсё чакае там прыфарбаваная бетаноза ды паслядоўнасці савецкіх эксперыментаў, якія красамоўна сімвалізаваў Дом саветаў, вынесены на чорна-белую вокладку серыі Sulima, прэстыжнага выдавецтва Czarne. Будынак у сэрцы Калінінграда ў сапраўднасці блакітны, і гэта яго гіганцкая, незавершаная і ўжо развальваючаяся прысутнасць будуе міфалагічную прастору калінінградскіх аповедаў. Паехаць мне туды значыла адно: дастаць цэглай у галаву!

* * *

Паўліна Сегень, калі пісала «Горад байку. Многа гісторый Калінінграда» не думала пра вайну, хоць як сама скажа, дзесьці на абочыне тэксту ўжо адчуваюцца выстралы і подых нягоды. Вайна ўжо вісіць у паветры, пабурквае у фоне гісторый. Усё ўскладнілася яшчэ больш, калі 24 лютага 2022 года расейцы наехалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF