Ніва № 42 (3466), 16 кастрычніка 2022 г.

Аб людзях і падзеях у Кляшчэлеўскай гміне

Аляксей МАРОЗ

Нядаўна выйшла з друку кніга «Людзі і падзеі. Кляшчэлі 1991-2021», якой прамоцыя адбылася 30 верасня ў Гарадскім асяродку культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях «Гладышка». Сабралася там многа жыхароў Кляшчэлеўскай гміны, сярод якіх былі героі размоў, праведзеных Марыяй Клімовіч, старшынёй Таварыства сяброў Кляшчэлеўскай зямлі і былой дырэктар Гарадскога асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі. У час прамоцыі выдання многім ахвотным кнігу падпісвала яе рэдактар і аўтар выдатнай большасці тэкстаў кнігі Марыя Клімовіч. Тэксты раней публікаваліся ў мясцовай газеце «Што чуваць у гміне?» Гмінны часопіс з 1991 гота рэдагавала менавіта Марыя Клімовіч. На працягу дзесяцігоддзяў праводзіла яна размовы з жыхарамі Кляшчэлеўскай гміны і друкавала ў гміннай газеце. У час прамацыйнай вечарыны Марыя Клімовіч пачула многа пахвальных слоў у свой адрас і падзяку за грамадскую дзейнасць і салідна выконваную прафесійную работу.

— Пакідаю па сабе памятку ў выглядзе кнігі «Людзі і падзеі. Кляшчэлі 1991-2021». Спяшалася я, каб выдаць кніжку да 500-годдзя заснавання Кляшчэль, якое будзем адзначаць у наступным годзе. У кнізе змешчаны размовы з людзьмі, аддадзенымі сваім хоябі, зацікаўленням, якія дзейнічалі ў карысць гміннай супольнасці. Рыхтаванне матэрыялаў да кнігі заняло мне многа часу, але гэта была прыемная праца, сентыментальнае падарожжа ў мінулае. Я склала кніжку так, што няма патрэбы чытаць яе ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF