Ніва № 42 (3466), 16 кастрычніка 2022 г.

Жаночы твар беларускай рэвалюцыі — Святлана

Міра ЛУКША

Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская ў беластоцкай Падляшскай ксёнжніцы 3 кастрычніка ўдзельнічала ў прамоцыі кнігі, якую выдала Wydawnictwo Literackie: «Ледаколка. Святлана Ціханоўская”. Сустрэчу вёў беларускі пісьменнік з Падляшша Міхал Андрасюк а перакладчыкам выдатна Мікола Ваўранюк. Значную групу ўдзельнікаў сустрэчы складалі прадстаўнікі беларускай меншасці Беласточчыны і мясцовай беларускай дыяспары. Напачатку Міхал Андрасюк нагадаў выказванні, якія заканчваюць «Ледаколку»: «Ціханоўская — гэта самае вялікае зло для рэжыму Лукашэнкі, здрадніца, антыгераіня. Але для большасці беларусаў, у тым ліку і для тых, хто маўчыць, яна — ледаколка. Яна не здаецца, не спавальняе, і не дае загінуць надзеі, сантыметр за сантыметрам крышыць лёд няволі за жалезнай заслонай». Гераіня кнігі прызналася, што не чытала гэтай кнігі, бо замала ведае польскую мову і спадзяецца, што яна выйдзе і па-беларуску: «Я ведаю, што ў кнізе, таму што я ведаю сябе... Мы будзем абараняць наш суверэнітэт, будзем дабівацца, каб усе расійскія салдаты пакінулі тэрыторыю Беларусі. Да нармальных стасункаў з Расеяй мы можам вярнуцца толькі пасля змены ўлады ў Крамлі і, вядома, у Беларусі».

«Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska» — першая кніга пра лідарку беларускай апазіцыі, кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на канчаткова сфальсіфікаваных выбарах 2020 г. Яе аўтар — журналіст Руслан Шошын.

Рэцэнзенты пішуць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF