Ніва № 42 (3466), 16 кастрычніка 2022 г.

Нобелеўская надзея

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Прысуджэнне Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму пасяліла ў душы шматлікіх беларусаў, прыціснутых беспрасветнасцю рэпрэсій, цемрай навакольнай вайны і агульным няўхільным пагаршэннем сітуацыі, маленькую надзею на змены да лепшага. Па-першае, з’явіліся пэўныя спадзяванні на тое, што палепшыцца становішча самога лаўрэата, які знаходзіцца ў зняволенні ў нялюдскіх умовах, па сутнасці ў адной з катавальняў, якія стварыў рэжым. Напэўна вырасце і ўвага да іншых беларускіх палітвязняў.

У гісторыі прысуджэння Нобелеўскай прэміі міру былі толькі некалькі выпадкаў, калі яе прысуджалі людзям, якія знаходзіліся на той момант за кратамі і калючым дротам. Найперш прыгадваецца канешне сітуацыя 1935 года, калі Нобелеўская прэмія міру была прысуджана нямецкаму журналісту, грамадскаму дзеячу і пацыфісту Карлу фон Асецкаму. Ён на той час сядзеў у нацысцкім канцэнтрацыйным лагеры. Гітлераўцы хацелі змусіць Асецкага адмовіцца ад прэміі, потым заяўлялі, што ён нават можа выехаць на ўзнагароджванне, але ўрэшце не выпусцілі яго з краіны. Але палёгку і значную Асецкі ўсё ж атрымаў — яго перавялі з канцлагера ў звычайны цывільны шпіталь. Жыццё Асецкага, аднак было нядоўгім — ён памёр у 1938 годзе ад сухотаў.

У 1991 годзе Нобелеўскай прэміяй міру ўганаравалі прадстаўніцу азіяцкай М’янмы Аун Сан Су Чжы. Яна ў той момант таксама знаходзілася пад рэпрэсіямі. Перад тым бірманская хунта прапаноўвала жанчыне пакінуць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF