Ніва № 42 (3466), 16 кастрычніка 2022 г.

За беларускае жыццё — Нобелеўская прэмія міру!

Яўген ВАПА

«Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру гэтага года нагадваюць нам аб тым, што нават у цяжкія дні вайны, перад тварам запалохвання і прыгнёту немагчыма пагасіць агульнае чалавечае імкненне да правоў і годнасці. На працягу многіх гадоў яны нястомна змагаліся за правы чалавека і асноўныя свабоды, у тым ліку за права свабодна выказвацца і адкрыта крытыкаваць. Яны выконвалі сваю місію з запалам і настойлівасцю. (...) Алесь Бяляцкі ніколі не адмаўляўся ад патрабавання дэмакратычных свабод, якіх заслугоўвае беларускі народ, нават знаходзячыся ў зняволенні. Алесь Бяляцкі, Цэнтр грамадзянскіх свабод і «Мемарыял» заслугоўваюць прызнання за праведзеную імі працу», — гаворыцца ў заяве прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Увесь свет віншаваў вылучэнцаў, але ўкраінскі палітычны і культурны істэблішмент да гэтага факту паставіўся мякка кажучы з насцярожанасцю, а часам нават з непрыхаванай варожасцю. Цяжар вайны, раны і разбурэнне краіны патрабуюць ад міжнароднай супольнасці штодзённай падтрымкі.Той рэальнай, мілітарнай і той духоўнай. Нават тое, што Цэнтр грамадзянскіх свабод — гэта ўкраінская праваабарончая арганізацыя, якая не адмаўляецца ад прыняцця ўзнагароды разам з іншымі двума вылучэнцамі. Здаецца, што нават прэзідэнт Уладымір Зяленскі не павіншаваў першага ўкраінскага Нобеля, а ягоны блізкі саветнік Міхаіл Падаляк ізноў абвінавачвае беларусаў у калектыўнай адказнасці за пуціна-лукашэнкаўскую агрэсію ва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF