Ніва № 40 (3464), 02 кастрычніка 2022 г.

Магія драўлянага дойлідства

Віктар ПАЧУК

На сённяшні дзень праект Woodenberg_inst — адзін з самых арыгінальных беларускамоўных блогаў у сацыяльнай сетцы Instagram, які паступова набывае папулярнасць. Яго творцы падарожнічаюць па Беларусі і Польшчы ў пошуках цікавых аб’ектаў драўлянага дойлідства. „Прадуктам” кожнага такога падарожжа з’яўляюцца малюнкі з выявамі вясковых і хутарскіх хат, выкананыя алоўкам або акварэллю.

Аўтару ўдалося пагаварыць з адным са стваральнікаў блога і яго галоўным генератарам ідэй. Гэта малады хлопец, якога завуць Андрусь. Зараз ён жыве ў Польшчы, але нарадзіўся ў Гародні. На пытанне, адкуль з’явілася ідэя падобнага праекта, Андрусь кажа, што вялікі кавалак дзяцінства правёў у сваіх бабулі з дзядулем пад Ваўкавыскам: „Там я з дзяцінства чуў беларускую мову, вясковую, натуральную, якая мае сваё непаўторнае заходняе гучанне. Ну і адпаведна рос у асяроддзі старых драўляных хат і цагляных камянічак, што засталіся нам ад габрэяў. Маляваць пачаў пару гадоў таму. Нават, шчыра кажучы, гэтаму не вучыўся. Дзядуля вельмі добра рысуе, магчыма гэта яго спадчына. Неяк так натхніла мяне беларуская вёска, што ўзяўся за пэндзлік і пачаў маляваць. Ведаеце, калі паглядзець абразы сучасных мастакоў, то рэдка пабачыш драўлянае дойлідства. А яно ж мае глыбокія карані. Захацелася даследаваць прынамсі тое, што захавалася”.

Праект Woodenberg_inst быў створаны ў знакавым 2020 годзе. Андрусь пачынаў яго з яшчэ адной асобай, з якой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF