Ніва № 40 (3464), 02 кастрычніка 2022 г.

Нашы людзі ў Ятвезі старэйшыя ад біскупінскіх?

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

«Тое, што мы сёння лічым унікальным, даследаванні ў будучыні могуць пацвердзіць як правіла», — кажуць адкрывальнікі гарадзішча ў Ятвезі-Вялікай каля Сухаволі, якому можа быць 2500 гадоў. Дагэтуль лічылася, што на тэрыторыі сучаснага Падляшша ў эпоху бронзы існавалі толькі кароткі час безабарончыя паселішчы. Адкрыццё рэшткаў гарадзішча каля Сухаволі змяняе гэты пункт гледжання. Пра гэта гаворыць Адам Ваўрусевіч з Падляшскага музея ў Беластоку. У Ятвезі ў гміне Сухаволя выявілі сляды ўмацаванага паселішча прыкладна двух з паловай тысячагоддзяў таму, гэта значыць з часоў градаў, такіх як Біскупін.

Даследаванні праводзяцца на лугах у ваколіцы Ятвезі-Вялікай. На магчымасць існавання ў гэтым месцы паселішча паказаў аналіз матэрыялаў з лазернага сканавання паверхні Падляшша, пасля чаго былі створаны лічбавыя мадэлі мясцовасці. Сканы прагледзелі спецыялісты з Дзяржаўнага археалагічнага музея ў Варшаве. Месцы ў Ятвезі-Вялікай з вялікай увагай былі прагледжаны па лічбавых мадэлях рэльефу, даступных на сайце Geoportal. Дзякуючы гэтаму аналізу было знойдзена некалькі дзясяткаў гарадзішчаў такога тыпу ў Падляшскім ваяводстве.

«Мы маем справу з вялікім абарончым збудаваннем. Гэта такі майдан, двор, які, магчыма, неяк выкарыстоўваўся ў гаспадарчым плане. На гэтым майдане ёсць сляды як мінімум чатырох ямаў, адна з якіх вельмі глыбокая. Такі склеп, верагодна, выкарыстоўваўся для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF