Ніва № 40 (3464), 02 кастрычніка 2022 г.

Жадан і Лявон — Разам. Слава Украіні! Жыве Беларусь!

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

У сераду 14.09.2022 я быў на канцэрце Жадана і Собаки. Гэта сумесны музычны праект вядомага ўкраінскага пісьменніка, паэта і грамадскага дзеяча Сяргея Жадана і харкаўскага ска-панк гурта «Собаки в Космосі». Яны некалькі разоў былі ў Польшчы, але толькі цяпер я змог трапіць на іх канцэрт. Ён жыве і працуе ў Харкаве. Праф. д р габ. Ганна Лэбкоўская і праф. д-р габ. Павел Прухняк з Камітэта па літаратуры Польскай акадэміі навук заявілі: «Мы прынялі пастанову аб вылучэнні кандыдатуры Сергія Жадана на Нобелеўскую прэмію па літаратуры».

Было гэта на Волі ў месцы названым VooDoo Club. Клуб рэкламуе сябе як «шырока ўразуметую альтэрнатыву, мы стараемся засяродзіцца на мностве розных эстэтычных уражанняў — засяроджваемся на тым, што з’яўляецца арыгінальным, неардынарным і інтрыгуючым». І, напэўна, гэта было добрае месца для гэтага канцэрта.

Жадан — вельмі вядомы і паважаны аўтар кніг, многія яго кнігі ўжо выдадзены ў Польшчы. Апошні раман, які выйшаў на польскай мове — «Інтэрнат». Гэта знакаміты, рэальны раман пра навейшы час ва Украіне. Гэта падарожжа праз кашмар вайны на Данбасе. Падарожжа па важных рэчах жыцця. Цытата з гэтай кнігі: «Сям’я, да якой прывык, як прывыкаеш да свайго цела. Бацькі — яшчэ жывыя і здаровыя, ад якіх ты ўсё больш аддаляешся, якія разумеюць цябе ўсё менш, хоць гэта зусім не хвалюе — дастаткова таго, што яны проста недзе побач, ахоўваючы тысячы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF