Ніва № 40 (3464), 02 кастрычніка 2022 г.

Юбілейны ХХ Міжнародны пленэр разьбы па дрэве ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Юбілейны ХХ Міжнародны пленэр разьбы па дрэве, які сёлета арганізавалі Аб’яднанне самаўрадаў Еўрарэгіёна «Белавежская пушча», Гарадская ўправа ў Гайнаўцы і Лясны прамацыйны комплекс «Белавежская пушча», праходзіў з 1 па 20 жніўня ў Гайнаўцы. Прынялі ў ім удзел скульптары з Польшчы і мастачка з Украіны, якая зараз жыве ў Шаматулах каля Познані. Разьбярскі пленэр у Гайнаўцы ладзіцца ад паловы шасцідзясятых гадоў. Аднак перад увядзеннем ваеннага становішча ў Польшчы яго арганізацыя была спынена і аднавілася адносна нядаўна.

— Гайнаўка ў сямідзясятых гадах, побач Закапанага, была другім цэнтрам разьбы па дрэве ў Польшчы. Пачынаючы з паловы шасцідзясятых гадоў, у Гайнаўцы арганізаваных было 14 разьбярскіх пленэраў. Разьбярскі свет прыязджаў у Гайнаўку, каб тут працаваць у драўніне. У гайнаўскіх пленэрах прымалі ўдзел вядомыя скульптары з Польшчы, Аўстраліі, ЗША, Германіі, Літвы, Чэхіі, а скульптуры з гайнаўскіх пленэраў прэзентаваліся ў Нацыянальным музеі ў Варшаве і на выставах у Кракаве, Любліне, Мюнхене. Нават паступіў спецыяльны заказ з Мюнхена выканаць разьбу на нашым пленэры. Пасля доўгага перапынку мы з сябрам Уладзімірам Мусько рашыліся аднавіць пленэры разьбы па дрэве. Нашай марай было яшчэ адкрыць галерэю пленэрнай скульптуры, — сказаў наш беларускі мастак Віктар Кабац.

Першы разьбярскі пленэр пачаўся ў 1963 годзе ў Белавежы. Там каля будынка прыродазнаўчага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF