Ніва № 40 (3464), 02 кастрычніка 2022 г.

Даследчык беларускіх гаворак Беласточчыны

Віталь ЛУБА

У кастрычніку мінае дваццатая гадавіна з дня смерці прафесара Станіслава Глінкі — польскага мовазнаўцы, даследчыка ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны, члена Польскага беларусазнаўчага таварыства і ганаровага сябры Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Станіслаў Глінка нарадзіўся 16 снежня 1914 года ў курпёўскай вёсцы Янкі-Млодэ, цяпер у гміне Чэрвін Астралэнцкага павета Мазавецкага ваяводства. Пачатковую школу закончыў у суседніх Ярнутах (1921-1924), вучыўся ў гімназіі ў Астралэнцы (1924-1932), затым паступіў на матэматычна-прыродазнаўчы факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, дзе да 1939 года вывучаў фізіку. У час вайны займаўся прыватным навучаннем, а ў першыя пасляваенны гады працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў сярэдніх школах. Працягнуў навуку на матэматычна-прыродазнаўчым факультэце ВУ і ў 1950 годзе на аснове дыпломнай дысертацыі «Тэорыя перамены бэта-часціцы» і здадзеных экзаменаў атрымаў навуковую ступень магістра філасофіі ў галіне фізікі.

Дыялекталогіяй Станіслаў Глінка зацікавіўся яшчэ да вайны. Пачаў ён з вывучэння курпёўскай гаворкі роднай вёскі Янкі-Млодэ. Даследчык-аматар сабраў тады поўны слоўнік вясковай гаворкі — некалькі тысяч слоў. Даказаў ён такім чынам, што лексічны запас сярэдняга вяскоўца намнога багацейшы, чым думалі некаторыя даследчыкі (у адным французскім навуковым часопісе прачытаў, што просты селянін у сваёй гутарковай мове карыстаецца прыблізна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF