Ніва № 40 (3464), 02 кастрычніка 2022 г.

Цана незалежнасці — палітычныя вязні (4)

Яўген ВАПА

Чым больш і больш агрэсіі Расіі на ўсіх напрамках, тым штораз больш складанай становіцца сітуацыя з беларускімі палітычнымі вязнямі. Цяпер яны ўжо не той козыр у гандлі з Захадам, але перш за ўсё ўнутраная беларуская палітычная сіла, якая з дня на дзень становіцца штораз большай пагрозай для самога Лукашэнкі. Прыгадайма тады некалькі фактаў дзеля зразумення працэсу дыктатарскіх дзеянняў.

Перад прэзідэнцкімі выбарамі ў жніўні 2020 года яшчэ вясною спацыфікавалі і пасадзілі за краты патэнцыйных лідараў акцый пратэсту — ветэранаў дэмакратычнага змагання — Міколу Статкевіча і Паўла Севярынца, для якіх прысуды гэта выключна псіхічная і фізічная расправа над іх аўтарытэтам і іхнімі сем’ямі. Гэта таксама знак для адвечнай лукашэнкаўскай апазіцыі, памятаючай дзевяностыя гады, што бязлітасная прамаскоўская ўлада не бачыць для іх месца не толькі ў палітычным жыцці, але і грамадскім існаванні як для незалежных, нацыянальных дэмакратаў. Для ўсіх людзей гэтага складу думкі маюцца два выхады — або астрог, або эміграцыя без права вяртання. А адкрытая вайна з беларускасцю ў самой Беларусі становіцца асноўным касцяком палітычнай думкі служак прамаскоўскай хеўры.

Другі акт палітычнай расправы гэта таксама ўжо зняцце з выбарчай гонкі ў 2020 годзе Віктара Бабарыкі і Сяргея Ціханоўскага, якім і іхнім памагатым таксама не пашкадавалі прысудаў у выглядзе шматгадовага турэмнага зняволення. Таксама тыя, хто (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF