Ніва № 40 (3464), 02 кастрычніка 2022 г.

Усё вісіць на валаску

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У свеце зараз настолькі неспакойна, што за апошнія тыдні ўзнікае ўстойлівае адчуванне як мінімум новых маштабных катастрофаў, а можа і глабальнага апакаліпсісу. Узнікае ўсё больш рэгіёнаў палітычнай і ваеннай напругі. Нібы ў сярэдзіне зямнога шарыка адбыліся нейкія істотныя тэктанічныя зрухі і ўсе працэсы актывізаваліся. Некаторыя навукоўцы звязваюць такія істотныя перамены, аднак не з Зямлёй, а з актывізацыяй Сонца, што прыводзіць да пасіянарнасці цэлых народаў і палітычных катаклізмаў.

У цэнтры падзей канешне расейская агрэсія ва Украіну, канца гэтай вайны і больш менш пазітыўнай развязкі пакуль не відаць. На гэтым фронце зараз наступілі істотныя перамены. Крамлёўскія вурдалакі, не маючы ніякіх шанцаў перамагчы канвенцыяльнай зброяй, усё агрэсіўней трасуць сваёй ядравай дубінай, пагражаючы знішчыць ужо не толькі Украіну як дзяржаву і ўкраінцаў як народ, але і ўвесь свет. І сама горка ўсведамляць, што фактычна зараз ніякіх механізмаў гарантаванага стрымвання галоўнага агрэсара планеты няма. У пачатку 21-га стагоддзя, калі маскоўскі рэжым зноў пачаў імкліва пераўтварацца ў захопніцкі імперскі, краіны Заходняй Еўропы і ЗША з за неразумення прыроды рэчаў і карупцыі ў элітах фактычна ў многім патуралі яму. А тады яшчэ хапала разнастайных дыпламатычных, палітычных і эканамічных рычагоў уздзеяння. Што з такой ганебнай палітыкі вырасла — сумна вядома.

Неспакойна стала з за спрэчных тэрыторый на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF