Ніва № 40 (3464), 02 кастрычніка 2022 г.

Фестываль пяючай душы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З 21 па 25 верасня ў Беластоцкай філармоніі адбыўся 41 Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка-2022». Адкрыццё мерапрыемства і інаўгурацыйны канцэрт адбыліся 21 верасня.

Мікола Бушко, ініцыятар Фестывалю і яго пастаянны дырэктар з самага пачатку, ва ўступным слове прывітаў шырокі спектр гасцей. Адмысловай падзеяй было адзначэнне шматгадовага дзеяча беластоцкай культуры, ураджэнца Торуня, Анджэя Дырдала медалём «Заслужанага культуры». Шмат гадоў, 1995-2014, узначальваў ён беластоцкі Ваяводскі асяродак культуры, 36 гадоў кіраваў ансамблем песні і танца «Kurpie Zielone», быў задумнікам і цягам дзесяці гадоў кіраваў фестывалем Падляшская актава культур. Увесь той час быў шматгадовым кансультантам царкоўнага фестывалю, шматразовым членам журы і заўсёды фестывалю добразычлівым. Медаль уручыў ваявода Богдан Пашкоўскі, адзначаючы ініцыятараў гэтай узнагароды — кіраўніцтва Фестывалю пяючай душы. Падкрэсліў ён вялікую працу кіраўніцтва фестывалю, нягледзячы на пастаянныя перашкоды. якія яно пераадольвае.

Сябра Ваяводскага праўлення Веслава Бурнос зачытала ліст ад маршалка Артура Касіцкага: «Сягаючы сваімі каранямі пачаткаў хрысціянства, царкоўны спеў глыбока ўзрушае. Ён адмыслова кранае чалавечыя сэрцы і душы, набліжаючы да Бога. Гэта асабліва важна на нашай Падляшскай зямлі, дзе пануе ўзаемная пашана для іншых культур, традыцый, рэлігій і народаў. Такое стаўленне, ствараючае чалавечае дабро і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF