Ніва № 39 (3463), 25 верасня 2022 г.

Сямейны пікнік у Спічках

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Масавыя забаўляльныя мерапрыемствы ладзяць не толькі магутныя і багатыя арганізацыі, але і даволі сціплыя суб’екты. Вось некалькі тыдняў таму такое мерапрыемства, вясковы фэст наладзіла, бадай, самакіраванне вёскі Канюкі. На той фэст намагаўся я дабрацца з Беластока, але не надта ўдалося. На чарговы пашанцавала. А мова тут пра Сямейны пікнік, наладжаны 18 верасня Колам вясковых гаспадынь «Творчыя кабеткі» ў Спічках.

Мерапрыемства пачалося, як гэта прынята, афіцыйна. Спадарыня Марыя Бабулевіч, якая адухаўляе грамадскую дзейнасць спічкоўскіх гаспадынь, расказала пра дасюлешнія дасягненні:

— Наша мерапрыемства ў рамках праекта «Яднае нас натура» — цыкла мясцовых дзеянняў. Мэта праекта — актывізацыя і інтэграцыя мясцовай грамадскасці. Нашай першай ініцыятывай, зладжанай з жыхарамі Спічкоў, была закладка агарода.

17-18 чэрвеня 26 жыхароў удзельнічалі ў прыбіральных і агародных працах. У агародчык трапіла шмат купленых у Грабаўцы раслін і прынесеныя самімі спічкоўцамі кветкі. Скора вакол спічкоўскай святліцы паказаўся прыгожы агарод. Дзякуючы супольнай ангажаванасці жыхароў узнікла зялёная прастора. Важным элементам праекта была супольная праца, якая ўшчыльніла суседскую супольнасць...

Былі названы найбольш актыўныя асобы, якія ўспамагалі праект або рэчавымі ўзносамі або працай.

Чарговым мерапрыемствам быў мастацкі пленэр пад лозунгам «Маё Падляшша» для дзяцей і моладзі — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF