Ніва № 39 (3463), 25 верасня 2022 г.

Люлі, люлі, люлі... Hello Kitty

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

Братэрства: роднасныя сувязі паміж сынамі адных з бацькоў; братэрскія пачуцці, заснаваныя на даверы, сумленнасці; дружба, салідарнасць. Усе мы ведаем гэтае слова. А ці ведаем мы і як разумеем слова СЯСТРЫНСТВА?

Сёння (30 жніўня) быў я на выставе «Сляды сястрынства», якая цяпер у Галерэі «Салён» Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве.

На выставе прадстаўлены работы Агнешкі Бжэжанскай, Івоны Дэмко, Малгажаты Дмітрук, Кірсці Маклеад, Базыля Красуляка, Ганны Наўрот, Элізы Прошчук, Наталлі Шымін, Монікі Вайс, Магды Віснеўскай, Агаты Збылют, Станіслава Анджэеўскага. Куратары: Еўлалія Даманоўская, Эліза Прошчук.

Па інфармацыі арганізатара: На выставе прадстаўлены работы сучасных мастачак і мастакоў, звязаныя з мастацтвам тканіны, а таксама прыклады выкарыстання тканіны для стварэння скульптуры, мастацкага аб’екта, пэчворку або калажу. Можна будзе ўбачыць, як яны працягваюць або па-новаму вяртаюцца да традыцыйна жаночай тэхнікі. Яны ствараюць не дэкаратыўныя і функцыянальныя творы, а сучасныя прадметы мастацтва, якія распавядаюць пра грамадства, супольнасць, прыроду, эка-фемінізм і праблемы меншасцей.

Вялікае значэнне цяпер надаецца слову «сястрынства», якое стала папулярным у Польшчы як паняцце, асабліва пасля Чорнага пратэсту ў 2016 годзе. Іх можна разумець як салідарнасць паміж жанчынамі, заснаваную на супольнасці ўмоў, вопыту або праблем. Акрамя падтрымкі адна адной у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF