Ніва № 39 (3463), 25 верасня 2022 г.

„Генетычны алфавіт” — жыццярадасная быль

Сяргей ЧЫГРЫН

Пісьменнік і журналіст Віктар Сазонаў з Гародні вельмі таленавіты чалавек. І са мной могуць пагадзіцца ўсе тыя, хто яго ведае, хто яго любіць і паважае, і нават тыя, хто яго не любіць. Але Віктара можна любіць і не любіць, а вось паважаць яго трэба да бясконцасці. Паважаць менавіта за талент. Пацвярджэннем з’яўляецца і напісаны ім нядаўна фундаментальны раман „Генетычны алфавіт”, які тоўстай кнігай з’явіўся ў Беластоку ў 2021 годзе, дзякуючы Праграмнай радзе беларускага тыднёвіка „Ніва”. Салідны фаліянт з добрай прадмовай Яўгена Вапы адразу прыцягвае ўвагу. Калі нават не чытаць самога рамана, а ўважліва пазнаёміцца з прадмовай да яго, то можна шмат даведацца і пра аўтара, і пра сам „Генетычны алфавіт”.

Для пачатку заглянем у тлумачальны слоўнік беларускай мовы. І паглядзім значэнне слоў „генетыка” і „алфавіт”. Генетыка — гэта аддзел біялогіі, які вывучае спадчыннасць і зменлівасць арганізмаў. Алфавіт — гэта сукупнасць літар, размешчаных ва ўстаноўленым парадку. А вось „Генетычны алфавіт” Віктара Сазонава — гэта значна шырэйшае значэнне, гэта вывучэнне спадчыннасці і зменлівасці чалавечых арганізмаў ва ўстаноўленым парадку, гэта палітыка і людзі, гэта гісторыя і час.

Інтрыгуючая назва атрымалася ў празаіка. Ды і выхад рамана адразу быў заўважаны СМІ. Але я не вельмі веру ў тое, што журналісты ці літаратары, якія пісалі ці згадвалі пра раман Віктара Сазонава, хутка прачыталі яго ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF