Ніва № 39 (3463), 25 верасня 2022 г.

Не прадавайце сваіх сядзіб! (ч. 83)

Мікалай ПАНФІЛЮК

На паховіны маёй сястры ездзіла мая жонка Аня. Усе мае памерлыя сваякі ў Варшаве спачываюць на праваслаўных могілках у сталіцы. Дык няхай пухам над імі зямелька.

У Дубічы-Царкоўныя распаложаныя як бы сказаць на трактавым шляху і таму ніякая вайна не мінала гэту вёску, і ў першую вайну і бежанства ў 1915 годзе дало свой перадавы «карычневы план», бо амаль усе жыхары выехалі ў глыб Расіі, і таму не было патрэбы казакам паліць вёску. І калі ўспыхнула Другая сусветная вайна дык восенню ў палове верасня 1939 года, калі нашу вёску наведалі немцы са сваёй тэхнікай, у тым ліку і слаўнымі танкамі, і калі немцы кідалі ў натоўп людзей польскія цукеркі і шакалад, дык некаторыя тафіляне з за цікаўнасці прыбягалі да нас убачыць цуд нямецкай тэхнікі і палакоміцца гэтым смакоццем. І Тафілаўцы не згарэлі, калі фашысты напалі на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 года. А Дубічы, на жаль, амаль датла згарэлі, такі відаць лёс вёскі і яе жыхароў, аб чым так многа напісаў у гэтай сваёй манаграфіі-аповесці і няма патрэбы паўтараць. І гэта ўсё праўда!

Я, напрыклад, праз тэлефон не вельмі люблю гаварыць, бо ўжо і слых не той, што калісьці, і чамусьці хвалююся, і многа забываю. І аднойчы раніцай у нядзельку мне пазваніў мой сябра спадар Валодзя Сідарук, каб раздабыць нешта пра мяне; калі я вучыўся і хто вучыў, і іншыя істотныя справы. І я падаў яму прозвішчы маіх настаўнікаў: Трахіма Панфілюка, Галены Бароўскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF