Ніва № 39 (3463), 25 верасня 2022 г.

Спакусіў мяне Талін

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Старая пагаворка кажа: «Чужое хваліце, свайго не ведаеце. Самі не знаеце, што маеце». Я ўсё, здаецца, што ў Польшчы, ведаю. Шмат падарожнічала па краіне. З’ездзіла і поўнач, і поўдзень Польшчы. Ды захацелася пашырыць свае веды пра суседнія краіны. Спакусіў мяне Талін.

Я забрала з сабою ўнукаў, якія ведаюць англійскую мову, я рускую, дык адчувалі сябе бяспечна, бо ў выпадку нейкіх няяснасцей далі б сабе рады ў чужой краіне, бо тут падстава — веданне моў. Падчас нашай пабыўкі ў Таліне прыдалося веданне і англійскай, і рускай моў. На вуліцы чуліся размовы па-руску і па-эстонску. Рускай мовай карысталіся як старэйшыя, так і маладзейшыя людзі.

Мы размясціліся ў гасцініцы непадалёк порта. Там прычаліў аграмадны карабель. На ім раскватараваныя былі ўкраінцы-ўцекачы ад вайны, якія выбралі Эстонію на свой прытулак. Таксама расіяне, якія не пагадзіліся з палітычнай лініяй Пуціна, выбралі Эстонію як свой порт. Можа таму, што маглі лёгка з імі паразумецца. У Таліне руская мова распаўсюджана і карыстаюцца ёю нараўне з эстонскай. Калі зачапала я людзей на вуліцы па-руску, усе мае суразмоўцы не мелі праблем з гэтай мовай. А загаворвала таму, каб даведацца больш за тое, што бачыла.

Талін не з’яўляецца вялікім горадам. Ён крыху большы за наш Беласток. Гэта партовы горад. Вялікія караблі заплываюць сюды і адплываюць вельмі часта. Едучы з Таліна, па дарозе бачыла я шмат аўтафур, што ехалі ў абодва бакі. Я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF