Ніва № 39 (3463), 25 верасня 2022 г.

Кася ў сябе

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

У дажджлівую суботу 10 верасня ў будынку канюшні палаца ў Супраслі — сядзібе Мастацкага ліцэя імя Артура Гротгера адбылася сустрэча з Кацярынай Сянкевіч. Мастачка вярнулася ў сваю школу праз 11 гадоў пасля абароны дыплома і пасля шматлікіх прыгод, звязаных з вучобай жывапісу і рэстаўратарскай працай. Сустрэчу зладзіла беластоцкая мастацкая галерэя «Арсенал» у рамках выставы «Свет слязам не верыць». Прадстаўнікамі арт-цэнтра, які падтрымлівае Кацярыну, былі Эва Хацяноўская і куратар імпрэзы Тамаш Паўлоўскі-Ермалаеў.

Размова пачалася з некалькіх уступных слоў пра выставу ў Беластоку, потым быў дадзены голас галоўнай гераіне таго дня.

Кацярына Сянкевіч (нарадзілася ў 1991 г., у Гайнаўцы, родам з Граматнага) — маладая паэтка і мастачка, жыве цяпер у Варшаве. Яна двухмоўная аўтарка. Дэбютавала ў 2011 годзе, выдала кнігі паэзіі «Дачка ружы» (Беласток), «Гарбата з незабудак» (Мінск). Удзельнічала ў шматлікіх калектыўных выставах і літаратурных сустрэчах у Польшчы і Беларусі. Чытае лекцыі пра беларускія сімвалы на семінарах у Варшаве, ладжаных галерэяй «Lokal 30». Працы аўтаркі, выстаўленыя ў Арсенале, з’явіліся ў кампаніі з тканінамі, выкананымі ў тэхніцы перабораў бабулямі маладой мастачкі. Тэхніка пэрэборы дае магчымасць ткаць адзін і той жа ўзор у адваротных колерах з абодвух бакоў тканіны адначасова. Ткацкія станкі не патрабавалі адлюстравання люстраных узораў. Сіметрыя выконвала ахоўную функцыю. У выпадку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF